Эта запись была опубликована на стене группы "onlíner" 2024-03-31 07:50:48.

Посмотреть все записи на стене

onlíner
2024-03-31 07:50:48
Каталікі святкуюць Вялікдзень. Наш рэпартаж са старадаўняга Лагойска Сёння каталікі па ўсім свеце адзначаюць Вялікдзень — галоўнае свята хрысціянскага свету, якое сімвалізуе ўваскрэсенне Ісуса Хрыста, перамогу жыцця над смерцю. Вернікі рыхтаваліся да яго цягам 40-дзённага посту. Напярэдадні яны прыйшлі ў храмы, каб асвяціць ежу (пафарбаваныя яйкі, хлеб, соль, вяндліну), а ўвечары зноў вярнуліся ў святыні на ўрачыстае набажэнства. Гэтым разам мы наведалі старадаўні Лагойск і ўбачылі, як «свята святаў» сустракаюць у мясцовым касцёле святога Казіміра. Гэты бялюткі храм са званіцай знаходзіцца літаральна ў самым цэнтры горада — на ўзгорку над маляўнічай ракой Гайна. На гэтым месцы некалі знаходзўіся стары храм, але да нашых дзён не захаваўся. У дзевяностых мясцовыя каталікі распачалі будоўлю новага касцёл, і ў 1999-м ён змог прымаць вернікаў. Тады мясцовы прыход узначальваў ксёндз Рышард Пежхала, цяпер — Павел Слука. Ён (дарэчы, у свой дзень нараджэння) і ўзначаліў святочнае набажэнства. У нядзелю ў касцёлах таксама праходзяць святочныя набажэнствы. Па добрым звычаі ў гэты дзень людзі збіраюцца за сямейным сталом, каб у чарговы раз убачыцца і пакаштаваць улюбёныя велікодныя стравы.


rss Читать все сообщения группы "onlíner" вконтакте в RSS